2 траўня 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент адхіліў праект бюджэту ЕЗ на 2014-2020 гады

4
Еўрапарламент адхіліў праект бюджэту ЕЗ на 2014-2020 гады

Еўрапарламент, як і чакалася, адхіліў зацверджаны краінамі ЕЗ праект бюджэту на 2014-2020 гады.

У ходзе праведзенага ў Страсбургу пасяджэння дэпутаты зацвердзілі рэзалюцыю, якая стане асновай будучых перамоў з Еўракамісіяй. У ёй парламентарыі прапануюць інакш пераразмеркаваць сродкі бюджета для большай гнуткасці і прадукцыйнасці, паведамляе Deutsche Welle.

Еўракамісія расцаніла прынятае рашэнне як важны крок, які спрыяе канкрэтызацыі пазіцый бакоў. «Цяпер неабходна як мага хутчэй пачаць перамовы», - заявіў еўракамісар па пытаннях бюджэту Януш Левандоўскі. Паводле яго слоў, краіны Еўразвяза спадзяюцца, што кансультацыі будуць своечасова завершаныя і адпаведнае рашэнне прынятае яшчэ да летніх парламенцкіх канікул.

У лютым на саміце ў Брусэлі лідэры 27 краін Еўразвяза ўхвалілі праект бюджэту на сем гадоў - з 2014 да 2020 года, які прадугледжвае выдаткі ў памеры 960 млрд еўра - істотна менш сумы, на якую першапачаткова разлічвалі дэпутаты Еўрапарламента і Еўракамісія.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках