2 траўня 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі руйнуюць сядзібу пачатку ХХ стагоддзя

23

Гістарычны будынак знішчаюць, нягледзячы на забарону Міністэрства культуры.

Сядзіба пачатку ХХ стагоддзя знаходзіцца на адрасе вуліца Валатоўская, 17, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў грамадскіх актывістаў, невядомыя ўзламалі замок на дзвярах сядзібы. Відавочцы таксама кажуць пра тое, што хтосьці ўжо вынес дубовую падлогу з некалькіх пакояў і падрыхтаваў да вывазу цагліны.

Руйнаванне будынка былой музычнай вучэльні адбываецца як раз тады, калі Міністэрства культуры разглядае пытанне аб наданні гэтаму дому статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. У сядзібе, паводле гарадскіх легендаў, у апошнія дні свайго жыцця жыла княгіня і мецэнатка Ірына Паскевіч.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках