2 траўня 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве парушылі пастанову Нацбанка

13
У Магілёве парушылі пастанову Нацбанка

Да канца сакавіка праезд у тралейбусах горада можна аплаціць купюрамі наміналам 10 і 20 рублёў.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

На прадпрыемстве «Гарэлектратранспарт» растлумачылі, што гэтая пастанова была прынятая супольна з абслуговым банкам для зручнасці жыхароў горада.

У той жа час, у аўтобусах Магілёва купюры вартасцю 10 і 20 рублёў перасталі прымаць з 28 лютага.

Нагадаем з 1 сакавіка да 30 верасня 2013 гэтыя банкноты можна абмяняць у суме, роўнай 50 рублёў, у структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка і банках краіны, а з 1 кастрычніка 2013 года да 31 сакавіка 2014 года - толькі ў структурных падраздзяленнях Нацбанка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках