6 траўня 2024, панядзелак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Беларусь гатовая экстрадаваць Кабалава

10
МУС: Беларусь гатовая экстрадаваць Кабалава

У Беларусі чакаюць дакументаў ад расейскіх праваахоўных органаў для экстрадыцыі грамадзяніна Расеі Сяргея Кабалава.

«Мы чакаем паступлення з Расеі дакументаў, пасля чаго будзе прынятае рашэнне аб экстрадыцыі Кабалава з Беларусі. Тэрміны прыняцця рашэння аб экстрадыцыі будуць залежаць ад таго, калі прыйдуць да нас запытаныя дакументы», - паведаміў у ходзе прамой тэлефоннай лініі ў чацвер першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі Валянцін Міхневіч, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Міхневіч адзначыў, што «ўсе мерапрыемствы па затрыманні Кабалава нашы супрацоўнікі праводзілі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі расейскай паліцыі». «Мы яго затрымалі. Усе астатнія пытанні, звязаныя з экстрадыцыяй, вырашае Генеральная пракуратура», - удакладніў ён.

Нагадаем, Кабалаў, абвешчаны ў міжнародны вышук пасля хуліганства на борце пасажырскага самалёта, які ляцеў з Масквы ў Хургаду, больш за месяц хаваўся на тэрыторыі Беларусі. Ён прыбыў на тэрыторыю Беларусі ў канцы студзеня з тэрыторыі Украіны і быў затрыманы 7 сакавіка супрацоўнікамі крымінальнага вышуку МУС і УУС Гродзенскай вобласці. У цяперашні час Кабалаў знаходзіцца ў СІЗА Гродна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках