6 траўня 2024, панядзелак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За хамства на дарогах будуць пазбаўляць правоў?

149

З такой прапановай выступіў начальнік Гродзенскай ДАІ Сяргей Талатай.

Галоўны гродзенскі даішнік прапанаваў пазбаўляць правоў за хамства на дарогах, разбіраючы выпадак, які нарабіў шмат шуму ў інтэрнэце.

Запіс, зроблены відэарэгістратарам аднаго з аўтамабіляў у Гродна, з'явіўся 9 сакавіка на Youtube, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

На ім аўтаўладальнік выскоквае з машыны і абсалютна па-хамску паводзіць сябе ў адносінах да іншага кіроўцы, які, на яго думку, ехаў перад ім занадта павольна. Пагражаючы расправай, ён успамінае прозвішча Талатай. Відэа, якое выклаў у інтэрнэт пацярпелы кіроўца, выклікала буру абурэння інтэрнэт-карыстальнікаў.

Выказаўся з нагоды гэтага выпадку і сам начальнік Гродзенскай ДАІ Сяргей Талатай.

Ён прапанаваў увесці пакаранне за хамства на дарозе аж да пазбаўлення правоў кіроўцы.

- Я бачу ў дзеяннях вадзіцеля прыкмету складу адміністрацыйнага правапарушэння... Хамства і знарочыста нахабныя паводзіны павінна спыняцца, - сказаў ён.

- Да разбору гісторыі падключылася УУС Гродзенскага аблвыканкама, яно дасць прававую ацэнку таго, што здарылася. Якім будзе пакаранне, пакажа распачаты адміністрацыйны працэс, - паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці Яўген Дудко.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках