6 траўня 2024, панядзелак, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах забараняюць пікеты да Дня Волі

6
У рэгіёнах забараняюць пікеты да Дня Волі

Клімавіцкі райвыканкам адмовіў у правядзенні пікету напярэдадні Дня Волі.

Клімавіцкія актывісты «Гавары праўду» атрымалі адказ з мясцовага райвыканкама на сваю заяву аб правядзенні пікету, прымеркаванага да Дня Волі 25 сакавіка.

Клімавіцкі райвыканкам адмовіў ім у правядзенні пікету на гарадскім рынку, піша ПЦ «Вясна».

Падставай для адмовы паслужыла тое, што, на думку чыноўнікаў з Клімавіцкага райвыканкама, «ваша заява не можа быць разгледжаная, так як не адпавядае артыкулу 5 Закона аб масавых мерапрыемствах ад 30 снежня 1997 года».

Мясцовы актывіст «Гавары праўду» Аляксандр Балобін кажа, што ён не здзіўлены такім адказам на заяву аб правядзенні пікету.

«Мы планавалі правесці пікет 23 сакавіка на тэрыторыі мясцовага гарадскога рынку ў Клімавічах, кажа Аляксандр Балобін. - Клімавіцкія актывісты кампаніі «Гавары праўду» 4 сакавіка падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету ў Дзень Волі, яна была зарэгістраваная ў аддзеле па зваротах грамадзян Клімавіцкага райвыканкама пад нумарам 83.

Пад заяўкай паставілі свае подпісы трое нашых актывістаў. Адказ з райвыканкама, што заява не будзе нават разглядацца, мы атрымалі пазаўчора. Шчыра кажучы, чагосьці іншага мы асабліва і не чакалі. Аднак здавацца мы не збіраемся. Учора зноў падалі новую заяву на правядзенне пікету, папярэдне пракансультаваўшыся з праваабаронцамі. Калі заяўку чыноўнікі зноў не задаволяць, будзем адзначаць Дзень Волі ў Клімавічах нейкім іншым чынам, пэўныя задумкі на гэты конт у нас ёсць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках