2 траўня 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зэльве забаранілі прэзентацыю кнігі пра Ларысу Геніюш

11
У Зэльве забаранілі прэзентацыю кнігі пра Ларысу Геніюш

Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына пад загалоўкам «Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны» павінна была прайсці 15 сакавіка.

Раней падобнага гістарычна-краязнаўчага выдання не было. Аўтар распавёў пра знакамітых людзей Зэльвеншчыны, помнікі і падзеі, якія адбываліся на працягу апошніх 200 гадоў на яе тэрыторыі. Таксама ў выданні ёсць інфармацыя пра сучасных таленавітых людзей рэгіёну, піша ПЦ «Вясна».

Сёння аўтару кнігі Сяргею Чыгрыну патэлефанавала дырэктар Зэльвенскай раённай бібліятэкі Святлана Жамойціна і сказала, што «прэзентацыі кнігі не будзе з-за таго, што ў ёй шмат напісана пра Ларысу і Янку Геніюш, пра прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Васіля Захарку, пра тое, як са званіцы Сынковіцкай царквы вылівалі званы для Хатыні, і пра іншыя звесткі, за якія сённяшняя ўлада па галаве не пагладзіць». Такія факты, па словах дырэктара бібліятэкі, «супярэчаць сённяшняму жыццю».

Аўтар кнігі сказаў, што іншага рашэння ад мясцовых уладаў ён не чакаў, так як там пастаянна забараняюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Ларысе Геніюш, зрываюцца прэзентацыі кніг і сустрэчы з дэмакратычнымі палітыкамі.

«Прэзентацыя маёй кнігі таксама трапіла ў гэты спіс. Шкада. Тым не менш я бясплатна падару Зэльве і культурна-асветніцкім установам раёна сваю кнігу. Яны павінны яе мець», - сказаў Сяргей Чыгрын.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках