6 траўня 2024, панядзелак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Чалы: Нафтавыя пагадненні - інструмент ціску на Лукашэнку

4
Сяргей Чалы: Нафтавыя пагадненні - інструмент ціску на Лукашэнку

Пастаўка нафтапрадуктаў у аб'ёмах, вызначаных Расеяй, з'яўляецца прамым абавязкам Беларусі.

Так беларускі эканаміст і аналітык Сяргей Чалы пракаментаваў сайту charter97.org павелічэнне аб'ёмаў паставак нафтапрадуктаў у Расею.

«Першапачаткова Крэмль настойваў на пяці мільёнах тон. Але атрымалася так, што мы чыста фізічна не можам паставіць такі аб'ём. У любым выпадку Беларусь абавязаная паставіць гэтыя нафтапрадукты. Варта сказаць, што ў гэтым аб'ёме можа быць доля не толькі дзяржавы, але і расейскіх нафтавых кампаній, якія пастаўляюць сыравіну на ўмовах працэсінгу. Я кажу пра тое, што яны папросту перапрацоўваюць сваю нафту ў нас, а потым прадаюць у Расеі», - адзначыў эканаміст.

Аналітык падкрэсліў, што перапрацоўка сыравіны ў Беларусі прыносіць нафтавым кампаніям велізарныя грошы.

«Для іх гэта вельмі прыбытковая схема, на якой можна зарабіць ад 30 даляраў на тоне. Калі казаць пра нафтавыя пагадненні ў агульным і цэлым, то Расея выкарыстоўвае іх як інструмент ціску на беларускага кіраўніка. Вяртаючыся да сітуацыі з МАЗам і «Азотам», скажу, што яна не мае дачынення да кантрабанды «растваральнікаў». Прасцей кажучы, Расея такім чынам паскарае набліжэнне да сваёй мэты, так як дадзеныя і іншыя прадпрыемствы з'яўляюцца яе даўняй цікаўнасцю», - сказаў на заканчэнне Сяргей Чалы.

Нагадаем, Беларусь паставіць у Расею 3,3 мільёна тон нафтапрадуктаў.

Раней планавалася пастаўка ў 2013 годзе толькі 2,1 мільёна тон нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты.

Учора стала вядома, што Расея ўвязвае падпісанне гадавога балансу паставак нафты з перамовамі па стварэнні сумесных прадпрыемстваў на базе МАЗа, «Гродна-Азота» і іншых беларускіх прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках