3 траўня 2024, Пятніца, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі сенатар: Спыненне справы Пачобута - гульня Лукашэнкі

1
Польскі сенатар: Спыненне справы Пачобута - гульня Лукашэнкі

Беларускі кіраўнік працягвае гандаль палітвязнямі з Захадам.

Польскі сенатар Марэк Бароўскі, каментуючы спыненне справы супраць Анджэя Пачобута, адзначыў, што гэта чарговая гульня кіраўніка Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Лукашэнка ўжывае метад - крок наперад, два назад. У сувязі з гэтым вядома лепш, што чалавека не цягнуць у суд і не саджаюць у турму. З іншага боку, не трэба радавацца з гэтай нагоды», - сказаў ён.

Нагадаем, карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», які жыве ў Гродне, арыштавалі ў чэрвені 2012 года, але пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Анджэя Пачобута абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы Пачобута на сайтах charter97.org і «Белорусский партизан». Яму пагражала пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

15 сакавіка Следчы камітэт абвясціў аб спыненні расследавання.

Гэта другая крымінальная справа, распачатая супраць журналіста. Раней, 5 ліпеня 2011-га года, Ленінскі суд Гродна ўжо асудзіў Анджэя Пачобута па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за яго артыкулы і прысудзіў да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Фота - wiadomosci.wp.pl

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках