27 красавiка 2024, Субота, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага дружынніка БРСМ абвінавачваюць у забойстве

38
Гомельскага дружынніка БРСМ абвінавачваюць у забойстве

У Гомелі працягнуцца слуханні крымінальнай справы аб забойстве студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У жорсткім забойстве з мэтай рабавання, якое было ўчыненае 20 ліпеня 2012 года, абвінавачваюцца двое мясцовых жыхароў - аднаму 17 гадоў, другі на два гады старэйшы.

На судзе высветліліся некаторыя падрабязнасці жыцця абвінавачаных. Да прыкладу, старэйшага хлопца з трох гадоў выхоўваў бацька, маці ж даглядала бабулю і, са слоў абвінавачанага, з імі не жыла. Другі фігурант, непаўналетні, жыў таксама без маці, якая была пазбаўленая бацькоўскіх правоў, а бацька ажаніўся зноў, а потым яшчэ раз, пішуць «Беларускія навіны».

Старэйшы абвінавачваны, з ягоных слоў, раней знаходзіўся ў групоўцы скінхэдаў і супольнасці «Славянские пробежки», якая дзейнічае ў Гомелі. Гэтыя групоўкі прывабілі яго «антычным культам цела і любоўю да славян». Ён сцвярджае, што апошнім часам адышоў ад групоўкі, бо яму «прапанавалі ўжыць сілавое ўздзеянне да выхадцаў з Сярэдняй Азіі», але ён нібыта адмовіўся.

Што да другога абвінавачанага ў справе аб забойстве 19-гадовага студэнта Аляксандра, то, як засведчыў непаўналетні 1 сакавіка на судзе, асаблівых захапленняў у яго не было. Зрэшты, ён сказаў, што быў членам БРСМ і дружыннікам гэтай жа арганізацыі (відавочна, гаворка ідзе пра моладзевыя аддзелы правапарадку БРСМ).

З Аляксандрам яго пазнаёміў прыяцель за некалькі дзён да забойства. Студэнт БелДУТ прытуліў непаўналетняга, бо той пасварыўся з бацькам і яму не было дзе начаваць. Аляксандр нават даў хлопцу свае туфлі, бо ў таго падраліся красоўкі, карміў яго і дазволіў застацца на дзве ночы. На трэцюю ноч непаўналетні з'явіўся не адзін, а са старэйшым прыяцелем, і разам яны забілі таго, хто выявіў да яго спагаду і дапамог.

На судзе забойства і рабаванне абвінавачаныя не адмаўляюць, але спрабуюць скінуць віну адзін на аднаго, заяўляючы пра тое, што не памятаюць нейкія моманты і вінавацячы адзін аднога ў намове.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках