1 траўня 2024, Серада, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матушкіну ўжо «не смешна»

17
Матушкіну ўжо «не смешна»

Спартовы дырэктар хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Ігар Матушкін адказаў на пытанні фанаў на праведзенай увечары 22 сакавіка падагульняльнай у гэтым сезоне сустрэчы з заўзятарамі.

На просьбу растлумачыць няўдалы старт каманды ў чэмпіянаце КХЛ пад кіраўніцтвам Кары Хейкіля, Ігар Матушкін (на фота ў цэнтры) выказаў здагадку, што адной з прычын магло стаць і тое, што фін не паспеў асвойтацца на новым месцы працы: «У душы кожны з гульцоў жадаў выступіць паспяхова, змагаўся, але нешта не атрымлівалася. Трэнеру заўсёды вельмі складана ў новай камандзе, але мы ўсе разам спрабавалі пераламаць сітуацыю да лепшага. Асабіста мне вельмі сорамна за тое, што мы засмуцілі вас», паведамляе БелТА.

«Як афіцыйная асоба, я не магу каментаваць пастановы арбітраў. Але як заўзятар, магу сказаць негатыўныя словы. Адназначна хацелася б, каб судзілі лепш і аб'ектыўней, але перамагаць трэба, нягледзячы на судзейскія пастановы», - сказаў Ігар Матушкін, адказваючы на пытанне аб судзействе.

Спартовы дырэктар не стаў каментаваць адлічэнне канадскіх нападнікаў Даніэля Карсо і Шарля Лінгле, якія пакінулі каманду падчас сэзону. Ён толькі падзякаваў незадаволеным гэтай пастановай заўзятарам за тое, што яны хвалююцца за ўсіх гульцоў клуба.

Як паведамляе Goals.by, заўзятарка са стажам Людміла выказала абвінавачванні на адрас кіраўніцтва клуба.

- Гульцы не вінаватыя ў тым, што яны так дрэнна гуляюць. Гэта не смешна, Матушкін! - жанчына ўмомант «прыбрала» ўсмешку з твару дынамаўскага функцыянера. - Менавіта кіраўніцтва вінаватае ў такім выніку. Чаму сышлі Лінглет і Карсо? Яны б утрох з Платам столькі накідалі...

- Тлумачыць павінны менавіта кіраўнікі, - прадоўжыла адважная жанчына. - Гульцы працавалі і стараліся, як маглі. А вось працы «верхавіны» не відаць.

Словы жанчыны выклікалі воплескі залы.

- Дзякуй за падтрымку, - сумеўся Ігар Матушкін. - Са свайго боку хачу заявіць, што за вясну і лета скіну вагу і паспрабую ўсё ж прабіцца ў склад каманды.

У дыялогу з фанамі ўзяў удзел і галоўны трэнер Аляксандр Андрыеўскі. У прыватнасці, ён растлумачыў, чаму ў каманды не ўсё атрымлівалася падчас сэзону: «Зразумейце, што супраць нас гулялі такія ж каманды, такія ж пяцёркі хакеістаў, якія пераследвалі свае мэты і якія гулялі паводле сваіх схем. Гэта спорт, тут не можа кожная атака сканчацца кідком, а кожны кідок - голам».

Аляксандр Андрыеўскі вылучыў і некалькі пазітыўных момантаў у гульні каманды. У прыватнасці, з ягоных слоў, «Дынама» паказала найлепшы адсотак рэалізацыі большасці за апошнія гады, а таксама заняло 8-е месца ў КХЛ у гульні ў першых перыядах матчаў.

Сустрэча гульцоў і трэнерскага штаба ХК «Дынама-Мінск» адбылася 22 сакавіка ўвечары на «Мінск-Арэне» і была прысвечана заканчэнню хакейнага сэзону, у якім каманда не здолела выйсці ў плэй-оф Кубка Гагарына і выбыла ў паўфінале Кубка надзеі, саступіўшы рыжскім аднаклубнікам . На сустрэчу прыйшлі блізу 1,5 тысячы заўзятараў.

Фота Goals.by

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках