Удзельніка акцыі збілі за «волю Колю»
73- 24.03.2013, 18:07
Плакат з патрабаваннем даць свабоду малодшаму сыну Лукашэнкі нёс адзін з удзельнікаў шэсця, якое прайшло сёння ў Менску.
Пасля стала вядома, што чалавек, які нёс плакат - актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін - быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Максіма Багдановіча. Таксама пасля сканчэння акцыі былі затрыманыя яшчэ восем чалавек.
Вядома, што малодшы сын дыктатара Коля Лукашэнка суправаджае свайго бацьку амаль ва ўсіх замежных паездках. У сувязі з гэтым грамадскасць і лекары выказвалі занепакоенасць за псіхічнае і фізічнае здароўе хлопчыка.