26 красавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паляванне» на ўдзельнікаў акцыі ў Менску

71

Пасля заканчэння акцыі міліцыянты пачалі затрыманне яе ўдзельнікаў.

Яшчэ ў час правядзення мітынгу ў парку Дружбы народаў супрацоўнікі міліцыі атрымалі загад аб затрыманні тых удзельнікаў, якія неслі партрэты палітвязняў. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з сустаршыняў аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»b>Віталь Рымашэўскі.

Супрацоўнік міліцыі паспрабаваў затрымаць адну з удзельніц з бел-чырвона-белым сцягам на выхадзе з парку, але людзі здолелі адбіць яе, піша Belarus News Photo. Праваабаронца Таццяна Равяка напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» аб затрыманні чатырох удзельнікаў акцыі каля рэстарана «Макдональдс». Некалькі міліцыянтаў заскочылі ў тралейбус 37 маршруту, у які селі некаторыя ўдзельнікі акцыі.

Удзельнікі акцыі лідар «Маладых дэмакратаў» Зміцер Кавалгін і актывіст АГП Станіслаў Рамановіч былі затрыманыя міліцыяй на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Максіма Багдановіча, піша ucpb.org. Падчас затрымання адзін з супрацоўнікаў міліцыі нанёс Кавалгіну некалькі ўдараў па галаве. Пасля затрымання абодва актывісты былі абшуканыя. У іх канфіскавалі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, які сёння неслі ў галаве калоны і 2 сцягі меншыя, потым іх вызвалілі.

Віталь Рымашэўскі патэлефанаваў у рэдакцыю сайта charter97.org і паведаміў пра затрыманне некалькіх груп маладых людзей, якія разыходзіліся з месца правядзення мітынгу.

У раёне плошчы Бангалор затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Алег Рагоўскі і Аляксандр Кавалёў.

Затрыманых дастаўляюць у РУУС Савецкага раёна Менска. Там цяпер як мінімум восем удзельнікаў акцыі. Сярод іх - трое грамадзян Украіны. На ўсіх затрыманых складаюць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Іх абвінавачваюць у «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі». Паводле непацверджанай інфармацыі ўсе затрыманыя да суду застануцца за кратамі.

На 8 затрыманых удзельнікаў Дня Волі ў Менску складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння паводле арт. 23.34 - парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Сярод іх - трое грамадзян Украіны. Заўтра суды, паведамляюць назіральнікі ПЦ «Вясна» з Савецкага РУУС.

Фота - «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках