3 траўня 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт «Белавія» прабіў кола ў Дамадзедава

8
Самалёт «Белавія» прабіў кола ў Дамадзедава

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» не карэкціравала графік выканання рэйсаў з-за снегападу ў Маскве.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-цэнтры авіякампаніі.

«Мы лятаем нармальна», - заявілі там, адказваючы на пытанне аб уплыве умоў надвор'я ў Маскве на выкананне рэйсаў.

Між тым, заўважылі ў прэс-цэнтры, «цяпер адзін рэйс з Масквы затрымліваецца да 14.00 (павінен быў прыбыць у Менск у 12.40 - ІФ), але не з-за ўмоў надвор'я». «У працэсе рулення па аэрадроме з узлётна-пасадачнай паласы ў бок стаянкі адбыўся пракол кола самалёта. Мы вымушаны яго замяніць, таму вылет паветранага судна з Дамадзедава затрымліваецца», - удакладнілі там.

У расейскай сталіцы ўжо трэція суткі працягваецца снегапад, аднак, як паведамляецца, аэрапорты працуюць у штатным рэжыме. Няма рэйсаў, якія затрыманыя больш чым на 2 гадзіны. Затрымкі звязаныя з уборкай узлётна-пасадачных палос.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках