4 траўня 2024, Субота, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для будаўніцтва метро знясуць 95 будынкаў

19
Для будаўніцтва метро знясуць 95 будынкаў

Пры будаўніцтве першай чаргі 3-й лініі менскага метро спатрэбіцца знос 95 будынкаў і збудаванняў.

Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага метрапалітэна» Павел Царун, перадае БелТА.

У зоне будаўніцтва размешчана 66 адміністрацыйных будынкаў і збудаванняў, якія належаць юрыдычным асобам, 29 жылых дамоў (66 кватэр), з іх 27 прыватных. Восем жылых дамоў ужо адселеныя, па 10 дамах афармляюцца рашэнні аб іх перадачы ў гарадскую ўласнасць, жыхары некалькіх дамоў не згодныя з адсяленнем.

Як адзначыў Павел Царун, чакаецца, што ў сярэдзіне красавіка запрацуюць дзве будаўнічыя пляцоўкі для арганізацыі праходніцкіх работ механізаваным комплексам. На этапе праектавання распрацаваныя падыходы па патанненні кошту будаўніцтва. У прыватнасці, вырашана станцыю «Плошча Францішка Багушэвіча» падняць на 15 метраў, сысці з тэрыторыі гістарычнай забудовы (завулак Паўночны), дзе быў прадугледжаны знос трох дамоў, аптымізаваць перакладку інжынерных сетак. Нетыпавыя рашэнні ўжываюцца і на станцыі «Вакзальная» - яе таксама прыпадымуць, мяркуецца абсталяваць наземны вестыбюль па аналогіі з маскоўскім метрапалітэнам.

«Усё гэта дазволіць зэканоміць бюджэтныя сродкі», - адзначыў Павел Царун.

Трэцяя лінія Менскага метрапалітэна злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы горада з цэнтрам, пройдзе пад ракой Свіслач. Першы ўчастак трэцяй лініі, які складаецца з чатырох станцый, плануецца адкрыць у 2017 годзе. Тут будзе створаны так званы транспартны трохвугольнік, што дазволіць разгрузіць дзеючы перасадачны вузел «Купалаўская» - «Кастрычніцкая». З адкрыццём новага ўчастка метро з'явяцца дадатковыя перасадкавыя вузлы «Фрунзенская» - «Юбілейная» і «Плошча Леніна» - «Вакзальная».

Усяго ж трэцяя лінія ўключае сем станцый: «Слуцкі Гасцінец» (скрыжаванне вул. Кіжаватава і вул. Каржанеўскага), «Немаршанскі Сад» (скрыжаванне вул. Кіжаватава і вул. Асіповіцкай), «Аэрадромная» (на тэрыторыі былога аэрапорта «Менск-1»), «Кавальская Слабада» (скрыжаванне вул. Жукоўскага і вул. Варанянскага), «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная Плошча».

Фотa - sibdom.biz

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках