4 траўня 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам распавялі пра іх сапраўдныя сімвалы

11

Беларусы, якія прыехалі на закупы ў Беласток, атрымалі падарункі ў выглядзе мяшкоў з бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня».

Актывісты кампаніі «Разам для Беларусі» на чале з дырэктарам Беларускага дома ў Варшаве Зміцерам Бародкам, а таксама з заснавальнікам палітычнай сеткі Interpolit.net Ігарам Коктышам распаўсюдзілі іх у адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Беластока. Яго наведвае вялікая колькасць беларусаў, якія прыехалі на закупы.

Улічваючы тое, што найбольш карыснай рэччу для закупаў з'яўляюцца мяшкі, удзельнікі акцыі раздавалі менавіта іх. Акрамя малюнка нацыянальных сімвалаў на іх быў напамін пра Дзень Волі. Каб ніхто не застаўся без такога падарунка актывісты кампаніі «Разам для Беларусі» расклалі іх на ўсіх самаходах з беларускімі нумарамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках