Жыхар вёскі пад Драгічынам учыніў самаспаленне
20- 26.03.2013, 15:29
Трагедыя адбылася ў мінулую нядзелю.
Позна ўвечары ў адной з аддаленых вёсак Асавецкага сельсавета мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў запалкамі, паведамляе «Дрогичинский вестник». Ён быў работнікам мясцовага сельгаскааператыва. Вясковец з моцнымі апёкамі (каля 80% цела) быў дастаўлены ў раённы шпіталь, дзе і памёр.
Што паслужыла прычынай такога ўчынку з боку 50-гадовага мужчыны - зараз высвятляюць супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта.
Гэта не першы выпадак самаспалення ў апошні час. У студзені менская пенсіянерка паспрабавала падпаліць сябе і была дастаўленая з апёкамі ў шпіталь.
Фотa - rln.fm