28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў гадзіну пік загарэўся аўтамабіль на газе

21

Сёння раніцай на вуліцы Кунцаўшчына адбылося ўзгаранне аўтамабіля Fiat, у якім было ўсталяванае газавае абсталяванне.

Клубы чорнага дыму і языкі полымя бачылі многія жыхары дамоў па вул. Кунцаўшчына. Відавочца, які патэлефанаваў у МНС, паведаміў, што чуў выбух, перадае onliner.by.

«Нам паведамілі пра НЗ у 08:55, а праз чатыры хвіліны наша падраздзяленне было на месцы здарэння. Агонь патушаны ў 09:03. Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца Fiat Ducato (1993 г.в.) завёў матор, потым пачалося ўзгаранне пад прыборнай панэллю, агонь распаўсюдзіўся ў салон. У выніку пажару адбылася разгерметызацыя газавага абсталявання. Аўтамабіль ўвесь выгарэў. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Меркаваная прычына ўзгарання - кароткае замыканне электраправодкі», - удакладніў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паводле яго дадзеных, агнём былі пашкоджаныя яшчэ дзве машыны, якія стаялі побач: грузавік Mercedes, у якога згарэла частка тэнта, і Skoda Octavia - у яе аплаўленая фара, бампер, люстэрка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках