28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут атрымаў пастанову аб спыненні справы

2

Журналіст атрымаў дакумент аб спыненні расследавання крымінальнай справы праз два тыдні пасля таго, як даведаўся пра гэта са СМІ.

Пра гэта Анджэй Пачобут напісаў у сваім блогу. Таксама ён выклаў у ім саму пастанову.

У дакуменце, падпісаным следчым упраўлення СК Беларусі па Гродзенскай вобласці Арсеніем Нікольскім і начальнікам следчага ўпраўлення УСК Андрэем Яўлашам, гаворыцца аб спыненні расследавання і вызваленні журналіста ад падпіскі аб нявыездзе.

Таксама ў пастанове адзначаецца, што «інфармацыі, якая пацвярджае дачыненне Пачобута да здзяйснення злачынства здабыта не было». Таксама ў ёй гаворыцца пра тое, што лінгвістычныя эксперты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта не змаглі даць заключэнне па публікацыях журналіста.

Пра спыненне расследавання СК паведаміў 15 сакавіка, але ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць гэта, тады журналісту не далі.

Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», які жыве ў Гродне, арыштавалі ў чэрвені 2012 года, але пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку. Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы Пачобута на сайтах charter97.org і «Белорусский партизан». Яму пагражала пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Гэта другая крымінальная справа, распачатая супраць журналіста. Раней, 5 ліпеня 2011-га года, Ленінскі суд Гродна ўжо асудзіў Пачобута па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за яго артыкулы і прысудзіў да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках