28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўкі 1-дзённых МБК абваліліся да 12,6%

3
Стаўкі 1-дзённых МБК абваліліся да 12,6%

Сярэдняя стаўка аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытаў па стане на 27 сакавіка знізілася да 12,6% з узроўню 17-18% гадавых.

Стаўкі МБК на ўзроўні ніжэй за 15% гадавых не складваліся ў банкаўскай сістэме Беларусі з сакавіка 2011 года, піша «Інтэрфакс».

На працягу апошніх дзён на рынку МБК рэгіструюцца сімвалічныя па аб'ёме здзелкі - Br27,8 млрд 27 сакавіка, Br38 млрд 26 сакавіка пасля таго, як актыўнасць рынку паслядоўна згасала з пачатку лютага, калі дзённы абарот вагаўся на ўзроўні Br700-800 млрд, у асобныя дні дасягаючы Br1 трлн.

У банкаўскай сістэме пакуль захоўваецца значны лішак ліквіднасці - сума размяшчэння банкамі сродкаў у аднадзённыя дэпазіты ў Нацбанку пад 17% з пачатку гэтага тыдня вагаецца на ўзроўні Br7 трлн. У сярэдзіне месяца банкі размяшчалі ў дэпазіты овернайт па Br1,5-1,7 трлн.

Стаўкі МБК у беларускіх рублях зніжаюцца з лютага. У пачатку лютага стаўка аднадзённых МБК знаходзілася на ўзроўні 38,4-38,8% гадавых і знізілася ў канцы месяца да 20%. У сярэднім за месяц у лютым сярэдняя стаўка аднадзённых МБК знізілася да 29,7% з 35,3% у студзені.

Насуперак экспертным ацэнкам, рынак МБК не адрэагаваў павышэннем ставак у перыяд выплаты падаткаў прадпрыемствамі (тыдзень да 22 чысла кожнага месяца) і пасля завяршэння падатковага тыдня стаўкі працягнулі зніжацца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках