27 красавiка 2024, Субота, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паедзе ў Бішкек?

24
Лукашэнка паедзе ў Бішкек?

Пытанні падрыхтоўкі да нефармальнага саміту АДКБ абмяркоўваліся 28 сакавіка падчас сустрэчы Лукашэнкі з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

Мікалай Бардзюжа далажыў Лукашэнку аб «працэсе фарміравання калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ і сіл спецыяльных аперацый», паведамляе «Беларусь-1».

Як адзначыў Мікалай Бардзюжа, задуму стварэння калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ разгледзяць у бліжэйшы час на пасяджэнні начальнікаў генеральных штабоў. Адзіная авіяцыя краін - удзельніц АДКБ дазволіць праводзіць авіяцыйнае прыкрыццё магчымых наземных аперацый.

Ён таксама адзначыў, што нефармальны саміт АДКБ пройдзе ў канцы траўня ў Бішкеку.

Нагадаем, беларускі кіраўнік неаднаразова прымаў удзел у нефармальных самітах АДКБ. Аднак незразумела, ці паедзе Лукашэнка на саміт у гэты раз, таму што ў Бішкеку ён можа сутыкнуцца з пратэстамі з боку кыргызскай грамадскасці.

Нагадаем, Бішкек патрабуе ад Беларусі выдачы былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата Жаныбека.

Былы кіраўнік Кыргызстана і яго брат абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў гэтым годзе ён набыў дом за 2 млн даляраў на ўскраіне Менска. Афіцыйны Менск неаднаразовыя патрабаванні Бішкека аб выдачы Бакіевых ігнаруе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках