Мытнікі забралі ў гамяльчаніна сем тон журавін
39- 28.03.2013, 17:59
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка, які вёз 7 тон замарожаных журавін без адпаведных дакументаў.
Затрыманне адбылося 26 сакавіка на аўтадарозе Кобрын-Гомель, каля горада Лунінец. Яго правялі супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела мытні сумесна з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.
Журавіны прадпрымальнік перавозіў на аўтамабілі МАЗ, паведамляе прэс-служба мытні.
Ягады, кошт якіх па папярэдняй ацэнцы складае каля 250 мільёнаў рублёў, канфіскаваныя. Мытняй праводзіцца праверка.