3 траўня 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галодны падлетак забраў каўбасу ў пенсіянеркі

76
Галодны падлетак забраў каўбасу ў пенсіянеркі

Непаўналетняму жыхару Магілёва пагражае да шасці гадоў турмы.

«Гэты 16-гадовы вясковы хлопец навучаецца ў адным з ПТВ Магілёва, - распавядае афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк. - За папярэднія «подзвігі» знаходзіцца на ўліку ў дзіцячым пакоі міліцыі. Увечары павінен выконваць каменданцкую гадзіну, аднак уцёк з інтэрната, каб «папаляваць» за ежай».

62-гадовая пенсіянерка ішла з крамы з поўнай торбай прадуктаў. Каля пад'езда да жанчыны падбег хлопец і паставіў ёй падножку. Пасля чаго штурхнуў жанчыну ў снег, а сам падхапіў авоську з прадуктамі, мабільны тэлефон і кашалёк, у якім апынулася ўсяго 30 тысяч рублёў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Пенсіянерка дабралася дадому і ўсё расказала сыну, а той выклікаў міліцыю. У нападніка было яркае адзенне, таму ўжо праз 10 хвілін міліцыя затрымала яго па прыкметах недалёка ад вакзала. У торбе не аказалася каўбасы - за гэты час выкрадальнік паспеў яе з'есці!

Супраць галоднага злодзея Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне».

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках