3 траўня 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ карэктуе расклад міжнародных цягнікоў

2
БЧ карэктуе расклад міжнародных цягнікоў

У сувязі з пераходам краін ЕЗ і Украіны на «летні» час, Беларускай чыгункай праведзеная карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Цягнік № 116 Варшава-Менск адпраўляўся з Варшавы ў 20.50 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 9.05. З 31 сакавіка гэты цягнік будзе адпраўляцца па тым жа часе з Варшавы, але прыбываць у Менск у 8.2. Цягнік № 115 Менск-Варшава адпраўляўся з Менска ў 21.45 і прыбывае ў Варшаву ў 5.51. З пераходам на «летні» час дадзены цягнік будзе адпраўляцца з Менска ў 20.44 і прыбываць у канчатковы пункт руху ў 5.51, паведамляе сайт БЧ.

Змены закранулі і міжнародныя цягнікі ў зносінах з Украінай, Літвой і Латвіяй.

Так, да 31 сакавіка цягнік № 85 Кіеў-Менск адпраўляўся са сталіцы Украіны ў 21.06 і прыбываў у Менск у 8.55. З пераходам на «летні» час цягнік будзе адпраўляцца з Кіева ў 21.56 і прыбываць у Менск у 8.55.

Цягнік № 16 Вільня-Менск адпраўляўся з Вільні У 18.10 і прыбываў у канчатковы пункт руху ў 22.10, а з 31 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільні ў 19.10 і прыбываць у Менск у 22.10. Цягнік № 15 Менск-Вільня адпраўляўся з Менска ў 7.45 і прыбываў у сталіцу Літвы ў 9.45, а пасля 31 сакавіка будзе адпраўляцца з Менска ў той жа час, але прыбываць у Вільню ў 10.45.

Акрамя таго, скарэктаваны расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі рэспублікі.

Нагадаем, у ноч на 31 сакавіка ўсе суседзі Беларусі, акрамя Расеі, пераходзяць на летні час.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках