7 траўня 2024, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама» выйшла ў лідары чэмпіянату Беларусі ў гандболе

1

У Берасці ў рамках чэмпіянату Беларусі 2 сакавіка сышліся два найлепшыя клубы Беларусі: дзейны чэмпіён менскае «Дынама» і Берасцейскі гандбольны клуб (БГК) імя Мяшкова.

Матч прынёс перамогу сталічнай дружыне з лікам 33:26. Цяпер сталічнае «Дынама» лідар у чэмпіянаце і выпярэджвае БГК на тры балы.

Гэта была трэцяя сустрэча берасцейцаў і менчукоў у рамках чэмпіянатаў краіны ў гэтым сезоне. У першым двубоі, у верасні 2012 года, у берасцейскім палацы спорту «Вікторыя» перамога засталася за сталічнай суполкай - 31:28, але ў снежні БГК узяў рэванш, падолеўшы «Дынама» ў Менску з лікам 32:26. У гэтым чэмпіянаце камандам трэба згуляць яшчэ раз - 17 красавіка ў Менску, паведамляе БелаПАН.

На гэты момант у «Дынама» 27 балаў пасля 15 матчаў, столькі ж праведзеных гульняў і 24 балы ў БГК. Менскі СКА мае 23 пункты і на гульню менш за спаборнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках