7 траўня 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускі Эндзі Уорхал» адправіў Беразоўскага ў школу

9

Мастак Уладзімір Цэслер выставіў свае творы ў Музэі сучаснага мастацтва ў Менску.

Нержавейная сталь і водаправодныя вентылі ў мэтар з лішкам - знакаміты беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер прэзэнтаваў сваю новую экспазіцыю. Усе абстаўлена знарочыста звычайна. Экспанаты змясцілі на першым паверсе простага жылога дома. Самыя каштоўныя - у прыбіральні, каб падкрэсліць «рынкавы рэалізм», якому прысвечаная выстава, наведнікаў просяць на ўваходзе здаваць торбы, паведамляе карэспандэнт НТВ Аляксей Прокін.

Уладзіміра Цэслера называюць беларускім Эндзі Ўорхалам, але на радзіме ён выстаўляецца рэдка. Пад экспазіцыю «Практыка рынкавага рэалізму» музэй сучаснага мастацтва, які туліцца на першым паверсе жылога дома ў цэнтры Менска, ледзь знайшоў патрэбныя плошчы. Творы Цэслера не вісяць хіба што ў кабінеце дырэктара музэя, але часам камэрнасць вельмі дарэчы. Нядаўнія апаненты ў лонданскім судзе на мільёны даляраў Беразоўскі і Абрамовіч тут глядзяць адзін аднаму проста ў вочы - яны раннія пэрсанажы сэрыі школьных партрэтаў.

Збеглы алігарх, на задуму мастака, няблага глядзеўся б у кабінеце матэматыкі, а ўладальнік «Чэлсі», адрэкамэндаваны як выдатны трэнер і настаўнік, павінен пільнаваць шкаляроў у спартзале. Але больш за астатнія дысцыпліны, калі б іронія раптам сталася рэчаіснасцю, вучням напэўна спадабалася б фізіка з прыродазнаўцай фізікі цвёрдых целаў Памэлай Андэрсан на сцяне кабінета.

Цэслер ходзіць па залах у шчыльным коле наведнікаў. Большасць - студэнты, якія наўрад памятаюць сацрэалізм, хоць і жывуць у напаўсацыялістычнай краіне. Аднак рынкавыя рэаліі ў мастацтве ім зразумелыя добра: як ператварыць карціну ў брэнд, з чаго складаецца кошт. Цэслер, насуперак заяўленай тэме выставы, усім адказвае, каб заставаліся сабой.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках