7 траўня 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Тэкаў выйшлі ў фінал турніру ў Дэлрэй Біч

6
Мірны і Тэкаў выйшлі ў фінал турніру ў Дэлрэй Біч

Сёння ў амерыканскім Дэлрэй Біч сканчаецца тэнісны турнір з прызавым фондам $ 455 тысяч.

У фінальным матчы парнага разраду беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкаў сустрэнуцца з амерыканскім тандэмам Джэймс Блэйк / Джэк Сок, паведамляе БелТА.

На шляху да вызначальнай сустрэчы беларуска-румынскі дуэт, пасеяны пад першым нумарам, спачатку падолеў інтэрнацыянальны тандэм Андрэас Са (Бразілія) / Ігар Зеленай (Славакія) - 6:1, 6:4, затым ўзяў верх над бэльгійцам Ксаўерам Малісам і немцам Франкам Мазэрам - 6:0, 6:4, а ў паўфінале быў мацнейшым за шведа Ёхана Брустрэма і паўднёваафрыканца Равэна Клаасэна (4-ы нумар пасеву) - 7:6, 6:3.

У фінальным двубоі адзіночнага разраду французскі тэнісіст Эдуард Роджэр-Васэлін (105-ы нумар сусветнага рэйтынгу) згуляе з Эрнэстам Гублісам (109) з Латвіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках