8 траўня 2024, Серада, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўторны суд над Мубаракам прызначаны на 13 красавіка

9
Паўторны суд над Мубаракам прызначаны на 13 красавіка

Суд у Егіпце прызначыў дату паўторнага працэсу над былым прэзідэнтам краіны Хосні Мубаракам.

Яго вінавацяць у тым, што ён не прадухіліў гібель сотняў удзельнікаў акцый пратэсту, якія спрычыніліся да падзення ягонага рэжыму два гады таму, паведамляе ВВС.

«Паўторны разгляд справы паводле абвінавачвання былога прэзідэнта Егіпта Мубарака, а таксама экс-міністра ўнутраных спраў краіны Хабіба Адлі адбудзецца 13 красавіка 2013 года пад старшынствам кіраўніка апеляцыйнага суда егіпецкай сталіцы Саміра Абу Муаты», - сказаў кіраўнік тэхнічнага камітэта апеляцыйнага суда Каіра Усама Фарыд.

Былы дыктатар, які знаходзіцца цяпер на лячэнні ў вайсковым шпіталі, дамогся поспеху ў апеляцыі супраць папярэдняга прысуду да пажыццёвага зняволення, які быў вынесены ў чэрвені мінулага года.

Разгляд апеляцыі першапачаткова быў прызначаны на 2 снежня, але затым яго перанеслі на пачатак 2013 года. У сярэдзіне студзеня касацыйны суд Егіпта задаволіў апеляцыю адвакатаў экс-прэзідэнта на вынесены яму раней прысуд аб пажыццёвым зняволенні і пастанавіў прызначыць новае слуханне справы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках