7 траўня 2024, aўторак, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БелСел» пакінуў абанентаў без сувязі

37
«БелСел» пакінуў абанентаў без сувязі

У абанентаў Dialloga няма мабільнай сувязі і Інтэрнэту ўжо блізу тыдня.

Прынамсі, у Гародні. Кампанія «БелСел» пакінула выконваць свае паслугі, не папярэдзіўшы пра гэта абанентаў, піша «Вечерний Гродно».

- Ні паведамлення ад аператара, ні аб'явы на сайце кампаніі я не знайшоў, калі ў мяне перастаў працаваць Інтэрнэт. Пры гэтым з мяне і далей «здымалі» грошы за абаненцкую плату, - распавядае абанент Dialloga Раман. - Здзіўляе стаўленне: чаму аператар не паклапаціўся пра тое, каб папярэдзіць сваіх кліентаў аб адключэнні. Цяпер шмат якія рэчы спалучаныя з Інтэрнэтам, да прыкладу бухгалтару трэба правесці выплаты. А раптам гэта адзіны спосаб злучыцца з навакольным светам, тады што рабіць?»

Журналісты звязаліся з супрацоўнікам Dialloga як прыватныя асобы, праз тэлефон адказалі што кампанія «БелСел» цяпер знаходзіцца ў няпростым фінансавым становішчы, таму сказаць, калі ў Гародні з'явіцца сувязь і ці з'явіцца ўвогуле, пакуль не могуць. Прадстаўнікі кампаніі не выключаюць, што Diallog можа і зусім спыніць працу ў Гарадзенскай вобласці, але гэта стане вядома не раней за 15 сакавіка. Да гэтага часу магчымы пакупнік прыме пастанову пра лёс мабільнага аператара. А пакуль сваім кліентам прапануюць заблакаваць абаненцкі нумар, каб з іх не здымалі грошы, або зусім скасаваць дамову.

Тым часам у «БелСел» паведамілі, што ўсе афіцыйныя каментары можа даць толькі генеральны дырэктар кампаніі. Адзінае, што ўдалося даведацца ад камерцыйнага дырэктара ТАА СП «БелСел» Віталя Лісоўскага, - сувязь адключылі праз запазычанасць за электрычнасць і на тое, каб сплаціць запазычанасць, у кампаніі грошай пакуль няма.

Тым часам з неафіцыйнай крыніцы стала вядома, што праз складанае фінансавага становішча станцыі Diallog абясточаныя таксама ў Берасці, часткова ў Менску і Менскім раёне. Праз няпростыя стасункі, якія склаліся ў «БелСел» з РУП «Белтэлекам» пасля сканчэння аднаго супольнага праекта, дзяржпрадпрыемства адключае станцыі мабільнага аператара без папярэджання, таму абвясціць аб адсутнасці сувязі сваім кліентам не можа і Diallog.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках