4 траўня 2024, Субота, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра беларускіх спартоўцаў звінавачаныя ў допінгу на ЧС-2005

40
Чацвёра беларускіх спартоўцаў звінавачаныя ў допінгу на ЧС-2005

Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі паўторна праверыла пробы ўдзельнікаў чэмпіянату свету-2005, які праходзіў у Хэльсінках.

Узоры, узятыя на гэтых спаборніцтвах, былі перададзеныя на працяглае захоўванне ў акрэдытаваную ВАДА антыдопінгавую лабараторыю ў Лазане (Швайцарыя), піша «Прессбол». Для паўторнага аналізу былі выкарыстаныя самыя сучасныя аналітычныя метады.

З шырокага дыяпазону проб, узятых у лёгкаатлетаў розных краін у шмат якіх дысцыплінах, шэсць былі неспрыяльнымі. Іхныя ўладальнікі: чэмпіёны свету ў кіданні молата Іван Ціхан (Беларусь) і Вольга Кузянкова (Расея), чэмпіёнка свету ў штурханні ядра Надзея Астапчук (Беларусь), срэбны прызёр у кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі (Беларусь), срэбная медалістка ў скачках у даўжыню Таццяна Котава (Расея), а таксама Андрэй Міхневіч (Беларусь), які заняў 5-е месца ў штурханні ядра.

У адпаведнасці з правіламі ІААФ у дачыненні да гэтых атлетаў ініцыяваныя дысцыплінарныя працэдуры. Да іх заканчэння ІААФ не будзе рабіць ніякіх камэнтароў, паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

У той жа час прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Ламін Дыяк заявіў: «Становіцца ўсё больш ясна, што сталае прасоўванне ў галіне выяўлення допінгу не пакідае ашуканцам шанцаў схавацца. Гэтае паўторнае тэставанне - самы свежы прыклад рашучасці ІААФ у барацьбе з падманам у лёгкай атлетыцы. Федэрацыя далей рабіцьме усё, што ў яе ўладзе, каб сістэматычна змагацца з фальсіфікацыямі і гарантаваць выкананне правілаў спаборніцтваў».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках