4 траўня 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кардыналы абяруць новага Папу Рымскага 12 сакавіка

6
Кардыналы абяруць новага Папу Рымскага 12 сакавіка

Канклаў для абрання новага Папы Рымскага адкрыецца ў Ватыкане 12 сакавіка.

Адпаведная пастанова была прынятая на ўсеагульнай кангрэгацыі (нарадзе) кардыналаў Рымска-каталіцкай царквы, якая прайшла ў пятніцу, і ў якой узялі ўдзел усе 115 кардыналаў-выбарцаў, паведамляе РИА Новости.

Згодна з апостальскай канстытуцыяй « Universi Dominici gregis» («Уся паства Госпада»), якую ў лютым 1996 года выдаў Ян Павэл II, пантыфік павінен быць абраны на сходзе кардыналаў, узрост кожнага з якіх не перавышае 80 гадоў. У цяперашні час кардынальская калегія налічвае 208 чальцоў, 117 з якіх толькі з'яўляюцца выбарцамі.

Пры гэтым чакаецца, што ў сакавіцкім канклаве возьмуць удзел 115 кардыналаў-выбарцаў. У адпаведнасці з асобным рэскрыптам « motu proprio», падпісаным Бенедыктам XVI у чэрвені 2007 года, яго пераемнік павінен будзе набраць не менш як дзве трэціны галасоў удзельнікаў канклава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках