4 траўня 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты менскага «Дынама» скончылі збор у Турцыі паразай

7
Футбалісты менскага «Дынама» скончылі збор у Турцыі паразай

Беларускія футбольныя клубы правялі чарговыя кантрольныя матчы на паўднёвых перадсэзонных зборах.

Бронзавыя прызёры мінулага чэмпіянату краіны менскія дынамаўцы ў заключным спарынгу ў турэцкім Белеку саступілі прадстаўніку другога дывізіёна ўкраінскага першынства «Сталі» з Алчэўска з лікам 0:2, паведамляе БелТА.

Абодва галы навабранец «Дынама» Аляксандр Гутар прапусціў у другой палове гульні.

Склад менчукоў: Гутар, Вераціла, Кузьмянок, Пласконны, Трубіла (Быкаў, 46), Сімавіч (Курэлеа, 46), Захіравіч (Бычанок, 73), Хвашчынскі (Хартыядзі, 66), Фігерэда, Стасевіч, Сычоў (Кокараў, 81).

Да гэтага падапечныя Алега Пратасава згулялі ўнічыю з маскоўскім «Дынама» - 0:0 і перамаглі валгаградскі «Ротар» - 1:0.

Дзейныя чэмпіёны Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ ў дзвюх апошніх кантрольных сустрэчах у гішпанскай Марбельі саступілі нарвэжскім клубам «Русэнборг» (2:3) і «Мольдэ» (0:1), а да гэтага саступілі лідару расейскай прэм'ер-лігі ЦСКА (0:3) .

У першым туры 23-га чэмпіянату Беларусі БАТЭ 30 сакавіка будзе прымаць на сваім полі менскае «Дынама». Перад гэтым барысаўцы згуляюць 17 сакавіка ў матчы за супэркубак Беларусі з наваполацкім «Нафтанам», а менчукі 16 сакавіка правядуць чвэрцьфінальную сустрэчу Кубка краіны 2012/2013 супраць салігорскага «Шахцёра».

Салігорская суполка скончыла свой турэцкі збор дзвюма вікторыямі: спачатку была распляжаная нацыянальная каманда Кыргызстана - 3:0, а затым каманда Уладзіміра Жураўля падолела прадстаўніка 3-га дывізіёна расейскага чэмпіянату пензенскі «Зеніт» - 2:1.

Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» свой заключны таварыскі матч з украінскім «Геліёсам» з 2-га дывізіёна скончыла ўнічыю - 1:1.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках