4 траўня 2024, Субота, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя абвясціла аб «народным паўстанні»

129
Украінская апазіцыя абвясціла аб «народным паўстанні»

Апазіцыя з наступнага тыдня пачне праводзіць у розных рэгіёнах Украіны «народныя вечы» і падымаць людзей на барацьбу з уладай.

Пра гэта заявіў лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы абвяшчаем народныя веча і народнае паўстанне супраць гэтага рэжыму сёння каля Тараса Шаўчэнкі», - сказаў ён на мітынгу апазіцыйных сіл каля помніка Шаўчэнку ў цэнтры Кіева ў суботу, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчына».

Яцанюк падкрэсліў: «Мы як апазіцыя прынялі пастанову, што трэба ісці ў народ, трэба прасіць вас падымацца. На наступным тыдні мы паедзем праводзіць народныя веча, падымаць людзей і звяртацца да іх з адным пасланнем: «Ніхто нас ніколі не здужае. Мы моцныя і ідзем наперад да перамогі».

Паводле ягонага пераканання, без падтрымкі людзей не можа быць ні палітычнай, ні эканамічнай перамогі: «Людзі хочуць пачуць слова і адчуць, што ёсць тыя, хто будзе змагацца за іх правы. І мы гатовыя ахвяраваць усім для таго, каб кожны грамадзянін у гэтай краіне ведаў - ён тут кіруе, ён мае права ў дачыненні да ўлады, а не ўлада мае права да ўкраінскага грамадзяніна. З гэтым мы едзем у народ да ўкраінцаў - каб яны падтрымалі найперш сябе, сваю краіну, сваю сям'ю і сваю будучыню».

Нагадаем, украінская апазіцыя раней заблакавала працу Вярхоўнай Рады і патрабуе правядзення новых парламенцкіх выбараў.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках