4 траўня 2024, Субота, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле адбудуцца 14 красавіка

22
Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле адбудуцца 14 красавіка

Выбары новага прэзідэнта Венесуэлы напэўна адбудуцца 14 красавіка.

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на крыніцу ў нацыянальнай выбарчай радзе краіны.

Cуразмоўца агенцтва назваў «найбольш імавернай датай» галасавання 14 красавіка. Тая ж інфармацыя з'явілася ў венесуэльскіх СМІ, а штодзённая газета El Universal паведаміла, што рэгістрацыя кандыдатаў пачнецца ўжо ў гэтую нядзелю.

Асноўным спаборнікам Нікаласа Мадуры, прызначанага Угам Чавэсам ягоным пераемнікам, на выбарах павінен стаць лідар апазіцыі Энрыке Капрылес. Ён заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы некалькі дзён таму. На апошніх выбарах, якія прайшлі ў кастрычніку 2012 года, Энрыке Капрылес набраў 45% галасоў, а Уга Чавэс - 54%.

Нагадаем, пра смерць Уга Чавэса, які 14 гадоў нязменна кіраваў Венесуэлай, стала вядома ў ноч на сераду. На ягонае пахаванне прыехалі лідары больш як 20 краін. Адзіным кіраўніком еўрапейскай дзяржавы, які наведаў Венесуэлу, быў беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках