28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены намеснік кіраўніка Дзяржпамежкамітэта Гарбаценка

25
Звольнены намеснік кіраўніка Дзяржпамежкамітэта Гарбаценка

Лукашэнка ў панядзелак адправіў у адстаўку намесніка старшыні Дзяржпамежкамітэта Васіля Гарбаценку.

Генерал-маёр Васіль Гарбаценка вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Адпаведны ўказ 1 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Васіль Гарбаценка быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння 8 чэрвеня 2010 года. Раней са студзеня 2008 года з'яўляецца членам Калегіі Памежнага камітэта «саюзнай дзяржавы». У перыяд з 2006 па 2010 г.г. быў афіцыйным прадстаўніком дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь у Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі.

Нагадаем, у панядзелак сваім указам Лукашэнка таксама звольніў першага намесніка старшыні Камітэта дзяржбяспекі генерал-маёра Віктара Вягеру. Генерал-маёр звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту.

Фота: vb.by

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках