28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Лобава: Мілінкевічу абыякавы лёс палітвязняў

43
Марына Лобава: Мілінкевічу абыякавы лёс палітвязняў

Пазіцыю Аляксандра Мілінкевіча нельга растлумачыць нічым іншым, як лабіяваннем інтарэсаў Лукашэнкі.

Такім чынам Марына Лобава, маці палітвязня Эдуарда Лобава пракаментавала сайту charter97.org заклік Аляксандра Мілінкевіча да Еўразвяза адмовіцца ад санкцый.

«Справа ў тым, што спадар Мілінкевіч ніколі не сядзеў за кратамі і не адчуваў на сабе ўсіх«харостваў» турэмнага зняволення. Я не ведаю, у сілу якіх абставінаў яму пашчасціла пазбегнуць такой долі. Ён проста не можа зразумець, што такое знаходзіцца там, прычым ні месяц, ні два, а сядзець гадамі. Напэўна, яму абыякавы лёс палітвязняў. І аргумент, што эканамічныя санкцыі б'юць па народу, з'яўляецца дурным і не годным выказванняў палітыка», - лічыць маці палітычнага вязня.

Яна адзначыла, што эканамічны стан краіны не залежыць ад санкцый Еўрапейскага звяза, а ад таго, як «абдзірае» свой народ беларускі дыктатар.

«Складана патлумачыць такую пазіцыю Аляксандра Мілінкевіча, нейкімі сур'ёзнымі аргументамі, акрамя як лабіяваннем інтарэсаў Лукашэнкі. У чым ён убачыў мадэрнізацыю ў 2009-2010 гадах, калі ў 2011 здарыўся глыбокі эканамічны крызіс? У чым ён убачыў вынік гэтага дыялогу, я не разумею. Можа быць у тым, што пасля выбараў больш за 30 чалавек былі кінутыя ў турмы, а сотні людзей сядзелі па адміністрацыйных артыкулах? Я асабіста не ўбачыла паляпшэння эканамічнага становішча ў сувязі з мадэрнізацыяй і дыялогам ні ў сваім кашальку, ні сярод сваіх родных і блізкіх. Ні адно прадпрыемства за гэтыя гады не было мадэрнізавана, а фінансавае становішча людзей не палепшылася. Мабыць, спадар Мілінкевіч глядзіць на свет праз ружовыя акуляры», - упэўненая жанчына.

Яна падкрэсліла, што адчувальных эканамічных санкцый з боку Еўразвяза не было.

«Дастаткова было б на тыдзень спыніць куплю нафтапрадуктаў, і палітвязні былі б на волі. Гаворка ідзе ўсяго толькі пра некалькі дзён, а не пра месяцы і годы. Так, у некаторым плане ЕЗ пацерпіць ад уводу сур'ёзных эканамічных санкцый, але па кішэні Еўропы гэтаўударыць не настолькі адчувальна, як па кішэні беларускага рэжыму. На гэта ўплывае і тое, што Еўразвяз з'яўляецца не адзінай дзяржавай, а садружнасцю амаль трох дзесяткаў краін. Адны з іх залежаць больш ад эканамічных стасункаў з Беларуссю, іншыя менш. У гэтым плане ім знайсці кансэнсус даволі складана, і гэта галоўным чынам ўплывае на зацягванне вырашэння пытання аб увядзенні санкцый. Візавыя абмежаванні, вядома, уплываюць на асобных чыноўнікаў, але яны знаходзяць магчымасць абыходзіць гэтыя перашкоды. Дадам, што ў «спіс неўязных» уключаныя далёка не ўсе, хто павінен там быць», - падагульніла Марына Лобава.

Нагадаем, учора ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». Нягледзячы на гэта, выступленні еўрадэпутатаў і прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці ахоплівалі значна больш шырокія тэмы.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках