17 траўня 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць росту арэнднай платы

36
Гомельскія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць росту арэнднай платы

700 прадпрымальнікаў звярнуліся да гарадскіх уладаў з просьбай праверыць абгрунтаванасць павышэння арэнднай платы на Цэнтральным рынку ў Гомелі.

Зварот старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміру Дворніку і дырэктару ПГУП «Гомельскі цэнтральны рынак» накіравала РГА «Перспектыва», піша БелаПАН.

Аўтары звароту просяць арганізаваць правядзенне дбайнай праверкі абгрунтаванасці і захавання дзеючага заканадаўства пры фарміраванні арэнднай платы на Цэнтральным рынку, прыняць меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і прыцягненню да адказнасці вінаватых.

Як паведаміў старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка, зварот падпісалі 680 прадпрымальнікаў. Яны выказваюць заклапочанасць рэзкім павелічэннем арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынку: 1 красавіка 2012 года яна вырасла на 100%, а 1 красавіка 2013 года - яшчэ на 60%.

Цяпер стаўка арэнднай платы за квадратны метр асфальту або прылаўка складае больш за 400 тыс. рублёў. «Арэндадаўца спрабуе здабываць звышпрыбыткі за кошт арандатараў. З моманту заключэння дамовы камерцыйная прывабнасць месцаў арэнды не вырасла, паколькі вакол рынку з'явіліся і развіваюцца буйныя гандлёвыя цэнтры, у выніку чаго адбываецца адток пакупнікоў з рынку. На самім рынку істотных зменаў, якія павысілі б яго прывабнасць , за гэты час не адбылося. Наадварот, колькасць гандлёвых плошчаў скарачаецца, а ўмовы гандлю з'яўляюцца нездавальняючымі», - пішуць прадпрымальнікі.

Яны адзначаюць, што дадатковыя пагадненні аб павелічэнні арэнднай платы навязваюцца са спасылкай на пастанову Саўміна ад 13 сакавіка 2013 года «Аб устанаўленні базавай арэнднай велічыні», якім яе памер павялічаны да 86 тыс. рублёў. Разам з тым указам Лукашэнкі вызначана, што нормы пастановы Саўміна прымяняюцца пры здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый знаходзіцца ва ўласнасці РБ і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Арэндадаўцам па заключанай дамове з'яўляецца прыватнае прадпрыемства, такім чынам, базавая стаўка да адносінаў бакоў па дамове арэнды прымяняцца не павінна, лічаць заяўнікі.

Фота з архіву

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках