17 траўня 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін засакрэціў «хімічны Чарнобыль» пад Менскам

25

Беларуска-кітайскае СП «Аўгуст-Бел», якое абвінавачваюць у забруджванні навакольнага асяроддзя, стала «сакрэтным аб'ектам».

Прадпрыемства знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласці. Яно вырабляе сродкі абароны раслін: пестыцыды і гербіцыды, перадае тэлеканал «Белсат».

Некалькі гадоў таму жыхары пасёлка Дружны, які знаходзіцца побач з вытворчасцю, выйшлі пратэставаць супраць працы небяспечнага прадпрыемства з лозунгамі «Хімічны Чарнобыль побач з Менскам». Тады за некалькі метраў ад агароджы знайшлі бочкі з сіняватым атрутным рэчывам на дне.

Пасля гэтага, нягледзячы на тое, што афіцыйна СП вырабляюць сродкі абароны раслін, Савет міністраў чамусьці наклаў рэжым сакрэтнасці на гэтую вытворчасць.

Ужо гэтай вясной 2013 года кіраўнік грамадскай арганізацыі «Экаліга» Сяргей Абразоўскі неаднаразова паведамляў у Камітэт аховы прыроды аб тым, што ў меліярацыйныя каналы скідаюць невядомую вадкасць, прыводзіў прыклады фатаграфіі. Атрымаў адказ: факт не пацвердзіўся.

Эколаг звяртае ўвагу на тое, што ўлады дазволілі пашырыць небяспечную вытворчасць.

Побач з прадпрыемствам знаходзіцца менская ЦЭЦ-5, якая за сваё абсталяванне гэтак жа павінна быць «ўдзячная» кітайцам. У лістападзе аварыя адбылася на другім блоку (з тых часоў ён не дзейнічае), пасля - у першым.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках