17 траўня 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь па коштах на адпачынак зраўнялася з Італіяй

44
Беларусь па коштах на адпачынак зраўнялася з Італіяй

Пры роўных коштах беларусы аддаюць перавагу замежнаму адпачынку.

Ды і ў айчынных санаторыях на іх не вельмі і разлічваюць, перадае «Еўрарадыё».

Пад вустрыцы і адмысловае віно прадстаўнік адміністрацыі італьянскага рэгіёну Апулія спадар Малатэста рэкламуе беларусам нераскручаны кірунак:

«У нас вельмі шмат месцаў, якія можна наведаць, шмат выдатных гатэляў з усімі выгодамі, шмат прыгожых месцаў, у якіх можна пабываць. У рэшце рэшт - выдатная кухня, вядомая на ўвесь свет!»

Але ці можа хай і нераскручаныя, але Італія быць цікавая радавому беларусу коштам?

Прадстаўнікі беларускіх турфірмаў запэўніваюць: для сярэдняга класа. Праўда, у коштах трохі «блытаюцца».

«Кошт - ад 650 еўра на чалавека. Плюс віза. Гэта 8 дзён, 7 начэй, і, як правіла, гэта тры-чатыры зоркі», - заваблівае дырэктар кампаніі «Топ-тур» Вольга Якаўлева.

Намеснік дырэктара агенцтва «Планета грёз» Галіна Сяргеева трохі астуджае: «жнівень будзе каштаваць 1500 еўра». Але два тыдні адпачынку ў пачатку верасня абыйдзецца ў 1 тысячу еўра на чалавека. І ўпэўнена заяўляе:

«Я скажу адну фразу, якая заб'е любога турыстычнага кліента Беларусі: людзі, якія пакаленнямі выраслі на Турцыі, у гэтым годзе могуць скарыстацца адпачынкам у Італіі, таму што ён значна танней, чым адпачынак у Турцыі. У Турцыі беларусы аддаюць перавагу Анталіі, а яна цяпер вар'яцка дорага каштуе ў гэтым годзе. Калі ляцець у Італію на 14 начэй - за два тыдні адпачынку чалавек плаціць 1 тысячу еўра. У Турцыі ён так не адпачне!»

Што самае дзіўнае, і ў Беларусі - таксама! У гэтым пераконвае размова з супрацоўніцай беларускай базы адпачынку «Чачалі», што недалёка ад Менска:

«Пражыванне на працягу двух тыдняў будзе каштаваць мільёнаў 10. Толькі пражыванне - плюс харчаванне яшчэ. За гэта, у прынцыпе, можна з'ездзіць за мяжу».

Калі дадаць харчаванне, то кошт вырастае за рамкі 1 тысячы еўра. Адпачынак за такія, ці нават крыху меншыя, грошы на радзіме беларускі турыст ніколі не прамяняе на адпачынак за мяжой, запэўнівае рэдактар газеты «Туризм и отдых» Лілія Кобзік. І прычына не толькі ў іншых пейзажах і моры.

«У нас ёсць пэўная атмасфера ў краіне. І гэтую атмасферу больш за ўсё адчувае менавіта сярэдні клас. І таму калі выбіраюць, куды паехаць летам з сям'ёй, то выбар адназначна на карысць замежжа», - кажа Лілія Кобзік.

А ёсць яшчэ непараўнальна высокі сэрвіс, змена клімату, іншая прырода і гэтак далей. Пакуль беларускія санаторыі і базы адпачынку выжываюць за кошт расейцаў. Ды і шчыра прызнаюцца, што на іх перш за ўсё і разлічваюць.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках