17 траўня 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК распачаў крымінальную справу супраць супрацоўніка БелМузТВ

86
СК распачаў крымінальную справу супраць супрацоўніка БелМузТВ

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка рэдакцыі праграмы тэлевяшчання БелМузТБ.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у нядзелю афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта Менску Аляксандр Герасімаў.

«У дачыненні да супрацоўніка БелМузТВ, менчука, 1985 года нараджэння, распачатая крымінальная справа паводле падазрэння ва ўчыненні ім злачынства кваліфікаванага паводле ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса Беларусі як публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання», - праінфармаваў прадстаўнік управы Следчага камітэта.

«Устаноўлена, што 13 красавіка 2013 года пад 16.00 падазраваны, знаходзячыся на працоўным месцы, цягам прыкладна 10 хвілін учыніў публічную дэманстрацыю відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу з дапамогай тэлевізійнага вяшчання, пасля чаго схаваўся», - адзначыў Герасімаў.

З ягоных слоў, цяпер міліцыя праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення месцазнаходжання падазраванага. УСК Менску праводзіць расследаванне.

Нагадаем, учора днём на тэлеканале БелМузТВ на працягу амаль 20 хвілін паказвалі спачатку відэакліпы забароненага ў Беларусі «Ляпіса Трубяцкога», а потым - порнаролік. Пасля гэтага канал спыніў вяшчанне.

Частка 2 артыкула 343 КК, якую інкрымінуюць падазраванаму, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад двух да чатырох гадоў.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках