2 траўня 2024, Чацвер, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зісер распавёў, чаму ўлады не чапаюць TUT.by

165
Зісер распавёў, чаму ўлады не чапаюць TUT.by

Сакрэт бізнесмена просты - трэба не быць такімі як charter97.org.

Член распушчанага Грамадска-кансультацыйнага савета пры адміністрацыі кіраўніка, бізнесмен Юрый Зісер прыняў удзел у дыскусіі па сітуацыі ў Беларусі, арганізаванай Фондам Карнэгі. Мерапрыемства прайшло 12 красавіка ў Вашынгтоне. Традыцыйна, ва ўсім апынуўся вінаваты наш сайт.

З зайздроснай упартасцю прыдворны бізнесмен працягвае рэкламаваць Хартыю'97. У кожным публічным і непублічным выступленні бізнесмен на працягу апошніх двух гадоў згадвае наш сайт і вінаваціць ва ўсіх смяротных грахах: мы справакавалі крызіс, адначасова прадаліся Захаду і Крамлю, знішчылі свабоду слова, расстралялі Кавалёва і Канавалава і сталі прычынай збяднення беларусаў.

Прасвятленне Юрыя Зісера дзіўным чынам супала з тым момантам, калі наведвальнасць charter97.org стала супастаўная з наведвальнасцю TUT.by.

Вось і цяпер, адказваючы на прамое пытанне журналіста радыёстанцыі «Голас Амерыкі» аб тым, як Юрыю Зісеру і яго парталу атрымоўваецца выжываць у дыктатарскай краіне, бізнесмен не ўтрымаўся і заявіў:

«У нашай краіне некаторыя апазіцыйныя рэсурсы - «Хартыя-97», «Белорусский партизан», ды і не толькі яны - занялі чыста прапагандысцкую пазіцыю. Паколькі яны ўжо даўно эмігравалі, хто ў думках, а хто і фізічна, то яны страцілі сувязь з краінай і не разумеюць, што тут адбываецца. Менавіта таму яны ўсе крычаць, што тыя, хто застаўся працаваць у Беларусі, - агенты КДБ і прыслужнікі рэжыму. Мы ж пакуль перакананыя, што нам варта працаваць унутры краіны. Так, у нас ёсць абмежаванні, аднак, да таго часу, пакуль ты не публікуеш неправераную інфармацыю, да цябе ніхто не будзе чапляцца».

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках