2 траўня 2024, Чацвер, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфарм вынес папярэджанне «БелМузТВ»

11
Мінінфарм вынес папярэджанне «БелМузТВ»

Міністэрства інфармацыі Беларусі ў панядзелак вынесла папярэджанне тэлеканалу «БелМузТВ» па факце дэманстрацыі 13 красавіка ў дзённым эфіры порнароліка.

«Папярэджанне вынесена ў сувязі з парушэннем тэлеканалам артыкула 39 закона аб СМІ», - паведамілі парталу «Інтэрфакс» у ведамстве.

Паўторнае папярэджанне Мінінфарма на працягу года можа служыць падставай для закрыцця тэлеканала.

Нагадаем, 13 красавіка днём па тэлеканале «БелМузТВ» на працягу амаль 20 хвілін паказвалі спачатку відэакліпы забароненага ў Беларусі «Ляпіса Трубяцкога», а затым - порнаролік. Пасля гэтага канал спыніў вяшчанне.

Падазраваны супрацоўнік «БелМузТВ» быў затрыманы ў Магілёве мінулай ноччу. У дачыненні да гэтага супрацоўніка ўзбуджаная крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, кваліфікаванага па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса Беларусі як «публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання».

Затрыманы супрацоўнік «БелМузТВ» патлумачыў свае дзеянні прыгнечаным псіхічным станам, які ўзнік у яго пасля сваркі з дзяўчынай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках