2 траўня 2024, Чацвер, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі адкрылі агонь па нелегалах

32
Памежнікі адкрылі агонь па нелегалах

Полацкія памежнікі ў ноч з 12 на 13 красавіка прадухілілі дзве спробы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы дзвюма групамі нелегалаў.

У паўкіламетры ад лініі мяжы ў Браслаўскім раёне памежнікі выявілі трох невядомых, па знешнім выглядзе - выхадцаў з Каўказа, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На каманду старэйшага нараду прад'явіць дакументы, якія сведчаць асобу, і дазвол на права знаходжання ў памежнай зоне невядомыя спрабавалі пагражаць нажом і ледзь не занялі «кругавую абарону». Нарад папярэдзіў іх пра магчымасць прымянення ў дачыненні да іх зброі. Аднак на вуснае папярэджанне яны не адрэагавалі, і памежнікам прыйшлося астуджаць іх запал папераджальнымі стрэламі ўверх з АК-74.

У спалучэнні з аўтаматнай чаргой патрабаванне праваахоўнікаў кінуць нож і легчы на зямлю парушальнікам мяжы здалося больш пераканаўчым.

Затрыманымі апынуліся грамадзяне Расейскай Федэрацыі, двое 1991 г.н. і адзін - 1981 г.н., жыхары Чачэнскай Рэспублікі.

У затрыманых канфіскаваныя нож і пашпарты. Акрамя гэтага, у каўказцаў, якія незаконна прабіраліся ў Латвію, з сабой былі і гасцінцы - дзве ёмістасці з зеленаватым рэчывам, як мяркуецца, насваям.

Парушальнікі ў кайданках дастаўленыя ў ІЧУ для разгляду.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках