2 траўня 2024, Чацвер, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваганні мінеральнай лініі

42
Ваганні мінеральнай лініі

Крэмль не мерыцца ладзіць з суседзямі з СНД раўнапраўныя стасункі.

Вяртанне некалі самай папулярнай у Савецкім Саюзе грузінскай мінеральнай вады на расейскі рынак, напэўна, павінна ўспрымацца як доўгачаканы трыюмф разважнасці. Некалькі гадоў таму «Баржомі» стаў ахвярай палітычнага супрацьстаяньня паміж Масквой і Тбілісі, і сёння, калі бессэнсоўнасць гэтага супрацьстаяння становіцца ўсё больш відавочнай, лагодны доктар Анішчанка наважыў больш не пазбаўляць расейцаў улюбёнага напою. Да таго ж у Грузіі цяпер іншая ўлада, і ёй, адрозна ад ліхадзея Саакашвілі, што не валодае нават навыкамі кіравання роварам, можна прадэманстраваць усю глыбіню расейскай дзяржаўнай ласкі - ужо напэўна глыбейшай за свідравіну для здабычы «Баржомі».

Але з гэтай крамлёўскай глыбіні тхне багавіннем. Бо гісторыя з «Баржомі» яшчэ раз давяла: не варта разлічваць на паразуменне з партнёрам, калі чакаеш, каб у дыялогу з табой ён кленчыў. Забараніўшы пастаўкі ў Расею «Баржомі» і грузінскага віна, Крэмль хацеў як след напалохаць не толькі Саакашвілі, але і ўсю палітычную эліту суседняй краіны - вось, маўляў, што з вамі будзе, калі не будзеце слухацца «вялікага брата». У выніку прарасейская опцыя ў грузінскай палітыцы - а на момант увядзення крывадушных эканамічных санкцый, створаных пад анішчанкавую ўстанову, яна была цалкам рэальнай - выпарылася, як кроплі «Баржомі» пад промнямі кахецінскага сонца.

Неўзабаве прызнанне Масквой незалежнасці бунтоўных грузінскіх аўтаномій канчаткова пераканала Тбілісі, што ад дамоўленасцяў з Расеяй развязанне пытання тэрытарыяльнай цэласнасці краіны не залежыць, а меркаванне міжнароднай супольнасці, не лічачы Уга Чавэса, Вануату і Тувалу, на баку Грузіі. І цяпер нават патэнцыйнай магчымасці мець у асобе Грузіі хаўрусніка і сябра ў Расеі няма - хто б там ні прыйшоў да ўлады. Нават калі б семінарыст Джугашвілі уваскрос, заняў Тбілісі і запанаваў у сядзібе Саакашвілі, яму давялося б паўтарыць тое, што цяпер кажуць усе астатнія грузінскія кіраўнікі: не можа быць аднаўлення стасункаў да развязання тэрытарыяльнага пытання. Так што, можа быць, расейскія кіраўнікі і атрымалі велізарнае задавальненне ад забароны «Баржомі», але ўкленчанымі яны нікога не ўбачылі - наадварот, проста прадэманстравалі грузінам, хто ім вораг, а хто сябар.

Цяпер падобную спецаперацыю крамлёўскія Талейраны пыняць з Украінай. Здавалася б, прэзідэнт Віктар Януковіч не падобны да Міхаіла Саакашвілі: грузін - рэвалюцыянер, украінец - контррэвалюцыянераў і прыхільнік расейскіх палітычных правілаў. Ад Захаду Януковіч дыстанцыяваўся так далёка, што здавалася, нішто не прымусіць яго думаць разумна. Але акурат напярэдадні канчатковага развязання пытання пра падпісанне пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам Уладзімір Пуцін даў наказ аднавіць забыты нібыта праект «другога Ямала» - газаправода ў абыход Украіны. Здавалася б, Януковіч ужо амаль загнаны ў кут, нічога ў яго не ручыць, дачакайся, калі ён сам прыедзе да цябе дамаўляцца. Але дамаўляцца - не расейскі стыль. Ды і з кім - з геаграфічным непаразуменнем? А вось не, трэба паказаць, хто ў газавым доме гаспадар, і неадкладна!

І выходзіць, што Януковіч, які апынуўся на мяжы страты сваёй краінай статусу транзітнай дзяржавы, павінен альбо кінуцца на калені перад імператарскім тронам - прабач, Уладзімір Уладзіміравіч, служыць будзем і туфель цалаваць абавязаны - альбо дамовіцца з Польшчай. Гэта значыць з Захадам. Гэта значыць вызваліць палітвязняў, што ён ужо і пачаў рабіць. А прарасейская опцыя ва ўкраінскай палітыцы - яна яшчэ тут ёсць, не сумнявайцеся, - хутка таксама высахне, як кропля «Трускавецкай» пад сонцам Карпат. Так што позна піць не толькі «Баржомі».

Віталій Портнікаў, Grani.ru

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках