5 траўня 2024, Нядзеля, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР выставіла ўльтыматум Паўднёвай Карэі

30
КНДР выставіла ўльтыматум Паўднёвай Карэі

Вярхоўнае камандаванне КНДР 15 красавіка прад'явіла ўльтыматум Паўднёвай Карэі, запатрабаваўшы ад яе спыніць «варожую дзейнасць».

Як гаворыцца ў афіцыйнай заяве камандавання паўночнакарэйскага войска, «усё войска і ўвесь народ КНДР кіпіць ад абурэння з нагоды гэтага жахлівага злачынства», піша Lenta.ru.

Злачынствам, як удакладняецца ў тэксце заявы, КНДР лічыць акцыю паўднёвакарэйскіх актывістаў, якія 15 красавіка, у дзень 101-ай гадавіны з дня нараджэння заснавальніка КНДР Кім Ір Сена, спалілі ў Сеуле яго партрэт, а таксама партрэты яго сына Кім Чэн Іра і дзеючага кіраўніка краіны Кім Чэн Ына.

Паводле тэксту ўльтыматуму, у выпадку новых абраз з боку «паўднёвакарэйскіх марыянетак» КНДР будзе атакаваць сваіх ворагаў без папярэджання. Таксама Паўночная Карэя заявіла, што, калі Паўднёвая Карэя хоча наладзіць дыялог паміж краінамі, яна павінна прынесці выбачэнні за свае «ганебныя дзеянні».

Улады Паўднёвай Карэі назвалі прад'яўлены ім ультыматум «прыкрым» і заявілі, што будуць жорстка адказваць на любыя правакацыі з боку КНДР.

Раней, 14 красавіка, улады КНДР адкінулі прапанову Паўднёвай Карэі аб перамовах адносна супрацоўніцтва дзвюх краін у сумесным прамысловым раёне Кэсон. Эканамічная зона Кэсон знаходзіцца ў дзесяці кіламетрах ад дэмаркацыйнай лініі; там размяшчаюцца 123 паўднёвакарэйскіх прадпрыемствы, на якіх працавалі каля 53 тысяч грамадзян КНДР. 3 красавіка КНДР без тлумачэння прычын закрыла доступ у Кэсон для паўднёвакарэйскіх супрацоўнікаў.

За тыдзень да гэтага, 27 сакавіка, КНДР адключыла лінію экстранай ваеннай сувязі з Паўднёвай Карэяй, якая выкарыстоўвалася для забеспячэння працы зоны Кэсон.

Чарговае абвастрэнне адносін КНДР і Паўднёвай Карэі пачалося пасля таго, як Пхеньян у снежні 2012 года запусціў у космас ракету са спадарожнікам. У лютым КНДР правяла яшчэ адно паспяховае выпрабаванне ядзернай зброі, што выклікала рэзкую крытыку з боку Сеула, ЗША і міжнароднай супольнасці. ААН увяла супраць Пхеньяна новыя санкцыі. Пхеньян у адказ на гэта паабяцаў нанесці па ЗША і Паўднёвай Карэі ядзерны ўдар, а таксама разарваў з Сеулам пакт аб ненападзе і рэкамендаваў замежнікам пакінуць Карэйскі паўвостраў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках