5 траўня 2024, Нядзеля, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спадзяецца на старшынства Літвы ў ЕЗ

5
Лукашэнка спадзяецца на старшынства Літвы ў ЕЗ

Беларускі кіраўнік разлічвае на «актыўную нармалізацыю беларуска-еўрапейскіх адносін».

Лукашэнка лічыць магчымай нармалізацыю беларуска-еўрапейскіх адносін і разлічвае ў сувязі з гэтым на будучае старшынства Літвы ў Еўрапейскім Звязе.

«Разлічваем, што літоўскае старшынства ў Еўразвязе ў другой палове 2013 года стане перыядам актыўнай нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносін», - заявіў ён, прымаючы ў аўторак даверчыя граматы ў амбасадараў замежных дзяржаў, у тым ліку ў новага амбасадара Літвы.

Беларускі кіраўнік таксама спадзяецца, што новыя амбасадары замежных дзяржаў, выпрацуюць «аб'ектыўны погляд на тое, што адбываецца ў Беларусі».

«Менш чытайце СМІ, якія ўвогуле чытаць не трэба, і тады вы будзеце добра ведаць, што такое Беларусь. Вы не верце, што наша краіна - краіна-ізгой, як некаторыя пішуць, што гэта краіна, якая не заслугоўвае ўвагі, што гэта не дэмакратычная краіна і наогул тут дыктатура. Думаю, будучы амбасадарамі, вы разбярэцеся з сітуацыяй у Беларусі», - адзначыў ён.

Нагадаем, 26 сакавіка ў Сейме Літвы прайшла канферэнцыя «Што чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўразвязе?». Удзельнікі канферэнцыі выказваліся за тое, каб прыярытэтам Літвы быў не бізнес, а правы чалавека.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках