5 траўня 2024, Нядзеля, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК спыніў справу супраць неанацыста «Цесака»

41
СК спыніў справу супраць неанацыста «Цесака»

Справа вядомага расейскага неанацыста Максіма Марцінкевіча спыненая.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў, перадае «Радыё Рацыя».

«Крымінальная справа спыненая. Мне следчы па справе сказаў гэта на словах. Кіраўніцтва дало яму на гэта згоду. Прычыны, па якіх справа была спыненая, будуць вядомыя пазней», - сказаў ён.

Бойка з удзелам расейскага грамадзяніна Максіма Марцінкевіча адбылася 14 лютага каля прыватнага медцэнтра «Новое зрение» на вуліцы Клумава ў Менску. Следству стала вядома, што ў канфлікце з двух бакоў удзельнічалі па тры чалавекі. Аднаму з іх - грамадзяніну Беларусі 1983 года нараджэння - былі нанесеныя шматлікія цялесныя пашкоджанні, у тым ліку колата-рэзаныя раны. Праваахоўнікі затрымалі Максіма Марцінкевіча і двух беларускіх грамадзян. Усе яны праходзілі ў якасці падазраваных па справе, узбуджанай па ч.3 арт.339 («Хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў») КК, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Адразу пасля бойкі неанацысты на некалькі сутак былі змешчаныя пад варту, аднак пазней іх вызвалілі пад абавязацельства аб яўцы. «Цясак» праз некаторы час вярнуўся ў Маскву.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках