5 траўня 2024, Нядзеля, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска з Бостанскага марафону: Калі ірванула, я ішла да фінішнай прамой

1

Беларуска Алена Макоўская апісала тэракт і распавяла, як ёй удалося ацалець.

Незадоўга да бостанскіх выбухаў беларуска Алена Макоўская прабегла дыстанцыю марафону і пайшла пераапранацца. Затым размясціла сваю фатаграфію з фінішнай прамой у сацыяльных сетках. У подпісу да фота паказаны яе марафонскі вынік (03:20:20) і словы: «Я адчувала сябе так эмацыйна на фінішы, плакала ад шчасця! Такога раней са мной не здаралася…»

З Аленай «Еўрарадыё» звязалася ў аўторак у 7.30 раніцы па паўночнаамерыканскаму часу. Нягледзячы на перажытае, яна едзе цягніком у Нью-Джэрсі на працу (беларуска займае пасаду мэнэджара па фінансах у кампаніі Merrill Lynch).

«Пасля фінішу я пераапранулася і ішла сустрэцца з сябрамі. Мне трэба было прайсці як раз праз фінішную тэрыторыю. Калі туды ішла, яны (выбухі) і прагрымелі. Я не зразумела, што гэта было. Людзі пабеглі хто куды, з жахам на тварах і плачам . Тут да мяне і дайшло, што адбылося. Тэлефон абрываецца, а потым мабільныя наогул не працавалі. Таму дзякуй «Фэйсбуку» за тое, што змагла напісаць там «I am ok». Гэта вельмі многіх супакоіла. На працу патэлефанавала адразу ж пасля выбухаў , але там не маглі супакоіцца, пакуль не вярнулася дадому».

- Вашы сябры не пацярпелі?

- Дзякуй Богу, не.

- Ці звязвалая з вамі беларуская амбасада?

- Ад амбасады нічога не чула. Але я толькі прачнулася гадзіну назад.

- А ці не ведаеце вы што-небудзь пра іншую беларуску - Жанну Івашчанка, якая таксама планавала стартаваць?

- Нічога не ведаю. Але на вэб-сайце яе час не фіксаваўся, а там пазначалі кожныя пяць кіламетраў дыстанцыі. Думаю, яна не стартавала.

Нагадаем, пры выбуху на Бостанскім марафоне загінулі тры чалавекі, параненыя больш за 140. Беларускі МЗС сёння распаўсюдзіў заяву, у якой гаварылася, што грамадзяне Беларусі не пацярпелі ад выбухаў у Бостане.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках