5 траўня 2024, Нядзеля, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эвалдас Ігнатавічус: Дыялог з ЕЗ залежыць ад пазіцыі беларускіх уладаў

8
Эвалдас Ігнатавічус: Дыялог з ЕЗ залежыць ад пазіцыі беларускіх уладаў

Пытанне аб прадстаўніцтве Беларусі на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні восенню гэтага года пакуль застаецца адкрытым.

Яго вырашэнне будзе залежаць ад агульнага кантэксту адносін Беларусі і ЕЗ. Пра гэта заявіў амбасадар Літвы ў Менску Эвалдас Ігнатавічус, піша «Інтэрфакс».

«Хто будзе прадстаўляць Беларусь на галоўным мерапрыемстве «Усходняга партнёрства» - сустрэчы ў вярхах - пакуль не вырашана. Гэта будзе агульнае рашэнне ЕЗ, адносна якога цяпер ідуць кансультацыі, яно будзе залежаць і ад агульнага кантэксту адносін Беларусі з ЕЗ. Літве - як будучаму старшыні ЕЗ і суседу Беларусі - адводзіцца роля актыўнага пасярэдніка, гэтак жа, як і пры вырашэнні іншых актуальных пытанняў нашага старшынства», - адзначыў літоўскі дыпламат у інтэрв'ю агенцтву BNS.

Амбасадар сказаў, што «ў апошні час агульная атмасфера двухбаковых адносін і кантактаў ЕЗ - Беларусь стала пазітыўней, чым была нейкі час таму». «Гэтым трэба скарыстацца і рухацца наперад, таму што сітуацыя «застою» не пайшла на карысць ні прадстаўнікам уладаў, ні прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці з абодвух бакоў - прастора супрацоўніцтва станавілася ўсё менш. Хопіць круціцца ў замкнёным коле, трэба рухацца наперад - бо свет не стаіць на месцы», - заявіў Э.Ігнатавічус.

Дыпламат адзначыў, што аднаўленне палітычнага дыялогу на высокім узроўні з ЕЗ залежыць «ад дзеянняў беларускага боку пры вырашэнні пытання аб вызваленні палітвязняў і актуальных пытанняў у абласцях правоў чалавека і дэмакратыі». «Мы спадзяемся, што гэты дыялог будзе адноўлены, мы прыкладаем шмат дыпламатычных намаганняў, каб гэта атрымалася. Пазітыўныя зрухі ў гэтай галіне далі б шмат новых магчымасцяў супрацоўніцтва», - сказаў амбасадар Літвы ў Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках