5 траўня 2024, Нядзеля, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская нафтахімія стагнуе ўжо цэлы квартал

7
Беларуская нафтахімія стагнуе ўжо цэлы квартал

У Беларусі ў I квартале 2013 найбольшы спад зафіксаваны ў вытворчасці нафтапрадуктаў і хімічнай вытворчасці - на 21% і 16,2% адпаведна да аналагічнага перыяду 2012 года.

Акрамя таго, значна знізілася цэлюлозна-папяровая вытворчасць - на 15,9%.

Спад адбыўся таксама ў здабычы паліўна-энэргетычных карысных выкапняў - 3,9%, тэкстыльнай і швачнай вытворчасці - на 3,3%, вырабе і размеркаванні электраэнэргіі, газу і вады - на 2,4%, паведамляе АФН.

Нагадаем, беларускія ўлады пакуль не здолелі дасягнуць дамоўленасці аб аб'ёме імпарту нафты з Расеі ў 2013 годзе. Аб'ём паставак узгоднены толькі на тры кварталы. Беларуская старана запытвае на 2013 год 23 млн тон нафты, расейская старана заяўляў пра гатовасць паставіць толькі 18,5 млн тон з улікам патрэбы заладоўвання нафтаправода БТС-2.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках